Кратко
Где: Мінск
Когда: 19 августа 2010 - 19 августа 2010
Время работы: 19.00
Другие события

«Вечар рускіх сезонаў» адбудзецца 19 жніўня ў «Доме Масквы»

«Вечар рускіх сезонаў» адбудзецца 19 жніўня ў «Доме Масквы»

Андрыс Ліепа запрашае на «Russian Seasons Evening». Вечар адбудзецца 19 жніўня ў Вялікай белай зале Прадстаўніцтва ДАУ «Дом Масквы».

Выдатны танцоўшчык і балетмайстар Андрыс Ліепа, народны артыст Расіі, прыляціць у Мінск, каб выказаць падзяку партнёрам, якія аказваюць падтрымку праекту і даюць магчымасць жыхарам Беларусі ўбачыць адноўленыя легендарныя балеты "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева.

Праект па адраджэнню шэдэўраў балетнага мастацтва Андрыс пачаў у 1992 годзе. На сённяшні дзень адноўлена 10 балетаў, знята некалькі версій на тэле-і кінафармат.

У свой час, вясной 1909 года, Сяргей Дзягілеў упершыню прывёз у Парыж рускі балет. Гэта былі лепшыя балетныя пастаноўкі. «Рускія сезоны» (іх яшчэ называлі Дзягилеўскими) прынеслі славу рускаму нацыянальнаму мастацтву ў Парыжы, Лондане, Рыме. І зараз, праз 100 гадоў, гэтыя спектаклі збіраюць поўныя залы.

Арганізатарамі праекта «Рускія сезоны XXI стагоддзя» у Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца:

- Ксенія Бараноўская, афіцыйны прадстаўнік фонду Марыса Ліепы ў РБ;

- Эліна Кузняцова, кіраўнік праекта «Рускія сезоны XXI стагоддзя» у РБ;

- Радыё «Юністар».


Пачатак «Russian Seasons Evening» у 19.00.

Уваход строга па запрашальных.