Кратко
Когда: 09 сентября 2010 - 09 сентября 2010
Другие события

Удзельнікі акцыі "Цягнік памяці" далі ўрачысты канцэрт у "Доме Масквы"

Удзельнікі акцыі

/Святлана Панцялеева - "Дом Масквы"/ «Дзеці павінны часцей сустракацца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, слухаць песні тых гадоў, на фотаздымках і ў фільмах бачыць, як гэта адбывалася», - такім пажаданнем намеснік старшыні Камітэта міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі горада Масквы Яўген Чарняцоў адкрыў ўрачысты канцэрт, які адбыўся ў «Доме Масквы» ў гонар патрыятычнай акцыі «Цягнік памяці».

Акцыя "Цягнік памяці", якая аб'яднала ветэранаў, дзяцей і педагогаў Паўднёва-Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы і адміністрацыйных раёнаў Мінску, стала ўжо традыцыйнай. Ініцыяваная Камітэтам міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі горада Масквы, яна заклікана данесці менавіта да моладзі ўсю веліч і значнасць подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэты "Цягнік памяці" прайшоў па маршруце Масква-Брэст-Мінск-Масква. Сімвалічна, што, прыязджаючы ў Мінск, удзельнікі акцыіі ужо другі раз даюць ўрачысты канцэрт у Культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы»: народы ж Расіі і Беларусі аб'яднаны агульнай гістарычнай памяццю і культурай. Гэта асабліва відаць тады, калі на сцэне ў танцавальным віхуры адзін за адным ідуць заўзятыя рускія «Валёнкі» і беларуская полька.

У канцэртнай праграме - не толькі фальклор. Яшчэ дзеці спяваюць пра вайну, і ў такія хвіліны ў зале - асаблівая цішыня.

«Я з гонарам апранаю ваенную форму на свой выступ! - кажа маленькая Аляксандра, удзельніца маскоўскага творчага калектыву «Вясёлыя гарошынкі». - У маёй сям'і таксама ваявалі: прадзед прайшоў усю вайну, а бабуля ратавала параненых у шпіталі ... »

Ветэраны, якія прыйшлі на ўрачысты канцэрт 9 верасьня ў «Дом Масквы», бачылі гэтую шчырасць і адчувалі падтрымку і ўпэўненасць у тым, што памяць аб іх подзвігу жывая.